Лекцыя ў Міністэрстве юстыцыі «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычнай справядлівасці»

Да Дня народнага адзінства, заснаванага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206, вядучы архівіст аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Бароўская Вольга Мікалаеўна выступіла перад кіраўнікамі структурных падраздзяленняў і работнікамі Міністэрства юстыцыі з лекцыяй па тэме «Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР – акт гістарычнай справядлівасці».

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР 17 верасня 1939 г. стала актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавору.

Дзень народнага адзінства адлюстроўвае кансалідуючую ролю дзяржавы ў гісторыі і сучасным жыцці беларускага грамадства.