16 верасня 2022 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае да «Дня народнага адзінств»

З дакладам, у якім былі разгледжаны асноўныя гістарычныя падзеі спрыяўшыя станаўленню Рэспублікі Беларусь у якасці суверэннай і незалежнай краіны, выступіў дырэктар А.М. Запартыка.

У сваім выступленні ён падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства 17 верасня служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і беларускай дзяржаўнасці, фарміруе ў кожнага грамадзяніна, пачуццё годнасці за краіну.

У рамках рэалізацыі задач, вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі па рабоце з моладдзю, у прыватнасці фарміравання патрыятычнай пазіцыі, была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма-хронікі 1939 года «На вызваленай зямлі».

На старых кадрах зафіксаванна знамянальная падзея аб’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі ў адзіную дзяржаву Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Дырэкцыя Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі выказвае падзяку калегам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) за прадстаўлены дакументальны кінаматэрыял.