На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства

На сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства.

На выстаўцы прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, а таксама лічбавыя копіі з газетнага фонду і навукова-даведачнай бібліятэкі архіва, якія адлюстроўваюць гісторыю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 17 верасня 1939 года, рэалізацыю савецкай палітыкі і наладжванне працы ў заходніх абласцях БССР.