16 верасня ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці быў праведзены сход, прысвечаны Дню народнага адзінства

16 верасня ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці быў праведзены сход, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дырэктар архіва Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч выступіў перад калектывам з інфармацыяй аб падзеях, якія адбыліся 17 верасня 1939 года, падкрэсліў іх значнасць для нашай краіны, іх ролю ў кансалідацыі беларускай нацыі.

Гэта падзея мела для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі адбылося ўз’яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый, уз’яднанне народа ў межах адной дзяржавы, што, у сваю чаргу, стварыла ўмовы для сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны, і наступнай абароны ва ўмовах распачатай Другой сусветнай вайны.