16 верасня 2022 года напярэдадні Дня народнага адзінства ўстанову «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» наведаў калектыў судовых выканаўцаў Віцебскай вобласці

Супрацоўнікі архіва правялі для іх лекцыі, у якіх асвятлілі гісторыю ўз’яднання ўсходніх і заходніх беларускіх земляў у складзе БССР у 1924-1926 гг. і ў 1939 г.; расказалі пра гісторыю архіўнай службы Рэспублікі Беларусь.

Таксама адбыліся міні-экскурсіі аб геральдычных сімвалах Віцебскай вобласці і аб дакументах з асабістых фондаў, прысвечаных гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.).

Госці пабывалі ў сховішчах, наведалі кабінет сканіравання дакументаў.