Напярэдадні Дня народнага адзінства супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» наведалі выставу жывапісу Віктара Барабанцава «Адчуй радзіму ў сваёй душы»

Сёння, 16 верасня 2022 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» напярэдадні Дня народнага адзінства наведалі выставу жывапісу Віктара Барабанцава, ураджэнца горада Гомеля. У назву выставы ляглі словы самога мастака: «Адчуй радзіму ў сваёй душы».

Дадзеная экспазіцыя прымеркавана да 75-годдзя з дня нараджэння аўтара. Віктар Кірылавіч вядомы сваімі дзіўнымі дэталізаванымі краявідамі, у якіх раскрываецца глыбокая любоў да Радзімы і цікавасць да яе гістарычнага мінулага. Мастак з’яўляецца яркім прадстаўніком Беларускай рэалістычнай школы жывапісу. Свайму майстэрству ён вучыўся ў народных мастакоў Беларусі Гаўрылы Вашчанкі і Уладзіміра Стэльмашонка.

Выстава жывапісу Віктара Барабанцава ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля ўключае каля 40 твораў аўтара і працягнецца да лістапада 2022 года.