Дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у адкрытым дыялогу «Адзінства. Ісціна. Будучыня»
15 верасня 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у адкрытым дыялогу «Адзінства. Ісціна. Будучыня», які праходзіў у межах грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства», які сабраў актывістаў Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі: партыйнае будаўніцтва, шляхі развіцця грамадзянскай супольнасці, нацыянальная ідэя беларускай дзяржавы, патрыятычныя каштоўнасці беларускага народа, адносіны з Расіяй, краінамі Захаду і далёкай дугі.
Праз увесь выступ спікераў тэма яднання беларускага народа праходзіла чырвонай ніткай.