12 верасня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, ва ўустанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй

12 верасня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй.

У гэты дзень прадстаўнікі студэнцкага вытворчага атраду «Уладар» імя Героя Беларусі Мікіты Сяргеевіча Куканенка прыйшлі павіншавать супрацоўнікаў архіва з юбілейнай датай.

У Дзень адчыненых дзвярэй архіў наведалі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Баранавічы ім. С.І.Грыцаўца» і ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы». Для навучэнцаў былі праведзены аглядныя экскурсіі па архіву, архівасховішчам. У рамках экскурсіі было расказана пра 100-гадовы юбілей архіўнай службы, гісторыі станаўлення архіўнай дзейнасці ў г. Баранавічы, асноўных напрамках дзейнасці архівістах, правілах захоўвання дакументаў. Вучні наведалі чытальную залу, дзя ім далі магчымасцьпазнаеміцца з дакументамі, якія захоўваюцца у архіве.