Дзень адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці», прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі

12 верасня 2022 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Архіўную ўстанову наведалі студэнты 2 курса факультэта «Правазнаўства» «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. Магілёўскі філіял» і загадчык кафедры агульнай тэорыі права і гуманітарных дысцыплін Трамбачова Таццяна Дзмітрыеўна, навучэнцы 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва» і намеснік дырэктара па вучэбнай працы Івачкіна Наталля Васільеўна, а таксама жыхары горада Магілёва.

Для гасцей архіва былі падрыхтаваны дакументальныя выстаўкі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанская памяць», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці» і «100-годдзе архіўнай службы Рэспублікі Беларусь» па матэрыялах з фондаў архіва.

У рамках Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Рэспублікі Беларусь загадчык аддзела выкарыстання Таццяна Уладзіміраўна Шэўчык і вядучы архівіст аддзела выкарыстання Святлана Мікалаеўна Брузгіна азнаёмілі наведвальнікаў з дакументамі архіва, прадстаўленымі на выстаўках і расказалі аб фарміраванні партызанскага руху на тэрыторыі Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласці, у прыватнасці аб дзейнасці 14-й Цемналескай партызанскай брыгады, аб злачынствах учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Для школьнікаў была праведзена віктарына на тэму: «Вялікая Айчынная вайна».

А таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства для наведвальнікаў была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой дырэктар архіва Барцулёва Святлана Віктараўна азнаёміла са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання. У час экскурсіі госці азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй па гісторыі партыйнага архіва і зрабілі памятныя фатаграфіі.