129 наведвальнікаў прыняў Дзяржархіў Віцебскай вобласці ў рамках мерапрыемства – Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі

12 верасня 2022 г. у рамках Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, у Дзяржархіве Віцебскай вобласці арганізавана спецыяльная праграма, асноўная мэта якой была пазнаёміць усіх наведвальнікаў з гісторыяй архіўнай службы, Беларусі і Дзяржархіва Віцебскай вобласці; з прынцыпамі працы дзяржаўных архіваў. Кожны наведвальнік змог дакрануцца да архіўных дакументаў, спасцігнуць навыкі працы з імі і прымерыць на сябе прафесію архівіста.

Пачалося мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы. На адкрыцці ўдзельнікаў свята прывітаў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька.

Прайшлі лекцыі па гісторыі архіўнай справы.

Для свабоднага наведвання дзейнічалі 5 выставак.

Таксама адбыліся бясплатныя кансультацыі аб парадку працы грамадзян з архіўнымі дакументамі.

Замацаваць набытыя навыкі на практыцы дазволілі квэст і майстар-класы па рэстаўрацыі і сканіраванні дакументаў.

У рамках мерапрыемства быў праведзены Конкурс на найлепшае віншаванне. Тэксты пераможцаў мы сёння публікуем.