12.09.2022 г. ва ўстанове “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне” прайшоў Адзіны дзень адчыненых дзвярэй

Установа “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне” (далей – архіў) паведамляе, што ў рамках Адзінага дня адчыненых дзвярэй, 12 верасня 2022 года, супрацоўнікамі архіва былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

для навучэнцаў 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №10” г. Маладзечна і 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №11 г. Маладзечна” супрацоўнікамі архіва была праведзена экскурсія на тэму “Знаёмства з архівам”. У ходзе правядзення экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з работай кожнага з аддзелаў архіва, наведалі архівасховішча, чытальную залу, таксама для навучэнцаў быў праведзены майстар-клас па падшыўцы дакументаў. З мэтай асвятлення Адзінага дня адчыненых дзвярэй, на экскурсіі прысутнічаў прадстаўнік газеты “Маладзечанская газета”, матэрыял пакуль не апублікаваны;

у рамках аб’яўленага Года гістарычнай памяці, а таксама Адзінага дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, у Маладзечанскім раённым аддзеле следчага камітэта Рэспублікі Беларусь была праэкспанавана мабільная выстава “Старонкі гісторыі г. Маладзечна”.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання дакументаў і ўкаранення аўтаматызаваных тэхналогій пазнаёмілі з дакументамі, размешчанымі ў выставе, супрацоўнікаў аддзела, а таксама павіншавалі іх з прафесійным святам – Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства;

супрацоўнікамі архіва былі аказаны кансультацыі грамадзянам па тэлефоне і пры асабістым прыёме аб знаходжанні неабходных дакументаў;
у чытальнай зале архіва быў прыняты 1 даследчык.

Адначасова паведамляем, што інфармацыя аб правядзенні Адзінага дня адчыненых дзвярэй была размешчана ў супольнасці архіва ў сацыяльнай сетцы “УКантакце”, а таксама была адпраўлена ў раённыя газеты зоны абслугоўвання архіва (Вілейскую, Валожынскую, Маладзечанскую, Мядзельскую). Інфармацыя была апублікавана ў газеце “Маладзечанская газета” №68 ад 07.09.2022 года.