13 верасня 2022 года ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства адбылося ўрачыстае пасяджэнне, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Аддзела прымусовага выканання Навабеліцкага раёна г. Гомеля

13 верасня 2022 г. у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства адбылося ўрачыстае пасяджэнне, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Аддзела прымусовага выканання Навабеліцкага раёна г. Гомеля. Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч адзначыў, што Дзень народнага адзінства стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі, у тым ліку, выдужаць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Таксама супрацоўнікі Аддзела прымусовага выканання Навабеліцкага раёна г. Гомеля азнаёміліся з выставай «Гомельская вобласць. Злачынствы нацыстаў і іх памагатых». Урачыстае мерапрыемства пакінула ва ўсіх удзельнікаў разуменне непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У сваю чаргу супрацоўнікі Аддзела прымусовага выканання Навабеліцкага раёна г. Гомеля павіншавалі калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці са 100-годдзем архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і ўручылі памятны падарунак.