Дзень адкрытых дзвярэй ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

12 верасня 2022 г. у рамках дня адчыненых дзвярэй да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі адбылося пашыранае пасяджэнне экспертна-метадычнай камісіі архіва з удзелам прадстаўнікоў арганізацый-крыніц камплектавання. На пасяджэнні прысутнічалі старшыні экспертных камісій, архіварыусы і асобы, адказныя за архіў установы аховы здароўя «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр», УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж», УА «Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву», архітэктурна-будаўнічы каледж у складзе міждзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт». У пасяджэнні прыняла ўдзел загадчык натарыяльным архівам Магілёўскай акругі В.М. Якаўлева.

У ходзе правядзення пасяджэння заслуханыя справаздачы прадстаўнікоў арганізацый аб рабоце экспертных камісій арганізацый.
На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца працы экспертных камісій прысутных арганізацый, а таксама работы архіва і справаводства.

Па выніках правядзення пасяджэння загадчыкам аддзела камплектавання Нацыянальнага архіўнага фонду і справаводства Н.М.Краўцовай і членамі экспертна-метадычнай камісіі архіва прадстаўнікам арганізацый дадзены неабходныя рэкамендацыі, якія датычацца арганізацыйна-прававога забеспячэння дзейнасці архіваў і экспертызы каштоўнасці дакументаў, наяўнасці ў арганізацыях лакальных прававых актаў па архіўнай справе і справаводству, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, своечасовага правядзення навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў і забеспячэння іх захаванасці.

Архівіст 1 кв. катэгорыі навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі архіва А.В. Петухоў пазнаёміў прысутных з гісторыяй архіўнай службы Беларусі, сеткай і спецыялізацыяй асобных архіваў, зонай абслугоўвання архіва.

Загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў С.Л. Шараева правяла экскурсію па архівасховішчы, і распавяла ўдзельнікам пасяджэння аб арганізацыі і ўмовах захоўвання дакументаў. Таксама намеснік дырэктара-галоўны захавальнік фондаў Л. Н. Цалабанава паказала, як праходзіць працэс лічбавання дакументаў.