12 верасня 2022 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адчыніў свае дзверы для ўсіх наведвальнікаў

12 верасня 2022 г. установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адчыніў свае дзверы для ўсіх наведвальнікаў, якія змаглі азнаёміцца з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва.

Так, у рамках Адзінага Дня адчыненых дзвярэй, прымеркаванага да 100-годдзя архіўнай службы, архіў наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняй школы №75 г. Гомеля».

З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіў намеснік дырэктара архіва Міцкевіч А.П. У сваёй прамове Андрэй Пятровіч расказаў аб гісторыі стварэння архіва, яго асноўных напрамках дзейнасці, рознабаковай рабоце, якая праводзіцца архівістамі па адборы, захоўванні і выкарыстанні архіўных дакументаў. Школьнікам былі ўручаны паштоўкі з дзяржаўнымі сімваламі, выдадзеныя ДАГв да Года гістарычнай памяці.

Школьнікі азнаёміліся з пастаянна дзейнымі выставамі: «Злачынства нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць», «Подзвігі юных герояў». Акрамя таго, для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, дзе дзеці азнаёміліся з архіўнымі дакументамі аб генацыдзе мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

У завяршэнні мерапрыемства загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Аляксандравіч З.А. азнаёміла рабят з унікальнымі сапраўднымі архіўнымі дакументамі ДАГв: атэстатамі, сведчаннямі і прашэннямі канца 19 – пачатку 20 стст.

Таксама сярод гасцей архіва ў гэты дзень былі загадчык натарыяльнага архіва Гомельскай натарыяльнай акругі Гарычэнка Л.М., архіварыусы натарыяльных кантор вобласці і натарыусы г. Гомеля.

Перад гасцямі мерапрыемства з прывітальным словам выступіў дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. У сваім выступленні Андрэй Мікалаевіч расказаў аб тым, якую важную ролю адыгрываюць архівы ў захаванні гістарычнай спадчыны Беларусі. Таксама дырэктар архіва акцэнтаваў увагу на маючай адбыцца выставе «Якія заваявалі нам права на жыццё», якая будзе прадстаўлена да знамянальнай даты – Дня вызвалення горада Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У рамках мерапрыемства загадчык аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Жынёва І.У. азнаёміла з умовамі захоўвання дакументаў, складам архіўных фондаў. Загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і архіваў арганізацыі Хіневіч Т.У. правяла кансультацыі па пытаннях арганізацыі камплектавання, захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў.

Для ўсіх жадаючых была арганізавана аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчам. Акрамя таго, наведвальнікі змаглі прыняць удзел у майстар-класе: “Падшыўка спраў”. На майстар-класе госці даведаліся, як правільна ашалёўваюцца справы, а атрыманыя веды замацавалі на практыцы пад чулым кіраўніцтвам спецыялістаў архіва.

Ход мерапрыемства асвятлялі тэлеканал “Беларусь 4”, газета “Гомельская праўда”.

Акрамя таго, падчас праведзеных мерапрыемстваў быў прэзентаваны буклет, які адлюстроўвае гісторыю абласнога архіва.

У завяршэнні дня ў чытальнай зале ГАГам адбудзецца рабочая нарада, дзе дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. падвядзе вынікі мерапрыемства, якое ўжо адбылося.