Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй

12 верасня 2022 г., у рамках святкавання 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй.

Гасцямі архіва сталі навучэнцы выпускных класаў дзяржаўных устаноў адукацыі “Спецыяльная школа-інтэрнат г. Навагрудка” і “Сярэдняя школа № 3 г. Навагрудка”, а таксама навучэнцы 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка”. У пачатку сустрэчы загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ М.В.Ткачэнка пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй станаўлення архіўнай службы Беларусі, гісторыяй стварэння дзяржархіва ў г. Навагрудку і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці, складам дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні. У чытальнай зале навучэнцам была прадстаўлена прэзентацыя ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку». Архівіст аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў В.К.Калач правяла з хлопцамі гутарку “У гістарычнай памяці – сіла і адзінства беларускага народа”, падчас якой быў зроблены акцэнт на тое, як важна не толькі ведаць, разумець, але і паважаць. гісторыю і традыцыі свайго народа, дзяржавы. Падчас гутаркі школьнікі ў чарговы раз узгадалі гісторыю стварэння дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь – сцяга, герба, гімна, а таксама сэнс, які яны ў сабе нясуць, паразважалі аб галоўнай місіі сімвалаў у гісторыі сваёй краіны. Асаблівую ўвагу Валянціна Канстанцінаўна акцэнтавала на веданні дзяржаўных свят Рэспублікі Беларусь і гістарычных фактах, звязаных з імі. У канцы гутаркі рабятам было прапанавана паспрабаваць сябе ў ролі архівіста: яны працавалі з навукова-даведачным апаратам, афармлялі замовы на выдачу архіўных спраў. У чытальнай зале юнакі таксама азнаёміліся з дзеючай выставай архіўных дакументаў, якая выклікала ў іх найбольшую цікавасць. Акрамя гэтага з навучэнцамі была праведзена і прафарыентацыйная работа: М.В.Ткачэнка расказала школьнікам аб асаблівасцях прафесіі архівіста, пералічыла вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, у якіх рыхтуюць архіўных спецыялістаў. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук падзялілася з навучэнцамі сваімі ўражаннямі і гісторыяй вучобы на гістарычным факультэце БДУ. А скончылася сустрэча для дзяцей экскурсіяй па архіве з наведваннем архівасховішчаў.

У гэты дзень у архіў на прыём звярнуліся 7 чалавек, якім былі аказаны кансультацыі па пытаннях далейшага пошуку архіўнай інфармацыі, а таксама прынята 2 заявы ад грамадзян для выканання. Акрамя гэтага па тэлефоне дадзена 6 кансультацый.

У Дзень адчыненых дзвярэй у чытальнай зале архіва працавалі 4 чалавекі: 2 карыстальніка звярнуліся па пытанні пошуку архіўнай інфармацыі для папаўнення сямейных архіваў, 1 чалавек вывучаў перыядычныя выданні мінулых гадоў, а таксама карыстальнік – прадстаўнік арганізацыі-фондаўтваральніка працаваў з рашэннямі выканаўчага камітэта.

Акрамя таго архівісты расказалі наведвальнікам аб тым, як адбываецца працэс камплектавання дзяржархіва, агучылі асноўныя арганізацыі – крыніцы-камплектавання, назвалі віды дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні, і іх храналагічныя рамкі, адказалі на пытанні гасцей, якія датычацца забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў, пазнаёмілі ўсіх зацікаўленых з дзеючай архіўнай выставай, размешчанай у чытальнай зале.

Былі праведзены 3 экскурсіі па архіве.

Такім чынам, у Дзень адчыненых дзвярэй установу «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» наведалі 85 чалавек.