12.09.2022 ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй

12.09.2022 ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, у рамках якога праведзены наступныя мерапрыемствы:

– перамовы з Пятром Уладзіміравічам Лазарчуком, жыхаром г. Брэста, аб перадачы дакументаў асабістага паходжання яго бацькі Уладзіміра Дзям’янавіча Лазарчука, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджанага ордэнам «Чырвонай Зоркі» і медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За пабеду над Германіяй»;

– экскурсія для навучэнцаў УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання», «Брэсцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці» па будынку архіва па
вул. В.Харужай, 15;

– кансультаванне зацікаўленых асоб па пошуку звестак генеалагічнага характару пры рабоце з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале;

– майстар-клас па рэстаўрацыі і рамонце дакументаў для работнікаў установы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей”.