12 верасня 2022 г. упершыню занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе расчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых
У гэты дзень дзяржаўныя архівы па ўсёй рэспубліцы святкуюць 100-гадовы юбілей архіўнай службы. Афіцыйны адлік юбілейнай даты вядзецца ад 12.09.1922, калі Прэзідыумам ЦВК Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі была прынятая пастанова «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Цэнтральным архіве Беларусі і каштарысу на яго выдаткі».
Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе на працягу 2022 года браў удзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю архіўнай службы:
– падрыхтоўцы віртуальнай кнігі памяці «Архівісты-Пераможцы» аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны;
– падрыхтоўцы віртуальнай выстаўкі дакументаў «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе – захавальнік дакументальнай памяці ў рэгіёне» для размяшчэння на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама банэрнай выстаўкі ў чытальнай зале архіва;
– у папулярызацыі архіўных дакументаў шляхам публікацыі іх на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, на сайце “Архівы Беларусі”, на старонцы суполкі “Сайт “Архівы Беларусі” і на старонцы “Дзяржархіў г. Ліда” ў сацыяльнай сетцы “Facebook”.
12 верасня 2022 г. у рамках правядзення Дня адчыненых дзвярэй архівам падрыхтаваны і праведзены 3 урокі патрыятычнага выхавання на тэму «Трагічныя лёсы ахвяр вайны» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе», арганізаваны 4 аглядныя экскурсіі па архіве, з наведваннем дакументальнай выставак архіўных дакументаў.
Супрацоўнікамі архіва для навучэнцаў школ быў праведзены майстар-клас «Школа архівіста-пачаткоўца».
На працягу дня дадзены канкультацыі асобам, адказным за архівы арганізацый.
У гэты дзень архіў наведалі 47 чалавек. Кожны з наведвальнікаў змог азнаёміцца з працай дзяржархіва, яго гісторыяй, дакументамі.










