Аб удзеле спецыялістаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў адкрыцці выставы жывапісу Мікалая Таранды «Слухаючы прастору»

2 верасня 2022 года спецыялісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» прысутнічалі на адкрыцці выставы жывапісу Мікалая Таранды «Слухаючы прастору», прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння мастака, якая адбылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыка.

На выставе прадстаўлена каля ста жывапісных работ, якія ў поўнай меры раскрываюць увесь творчы шлях аўтара. Аршанская зямля, якая стала для мастака другім домам, на палотнах раскрываецца з самых выгадных пазіцый.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці Мікалай Таранда напісаў больш за тысячу работ у розных відах і жанрах выяўленчага мастацтва. Аднак, перавагу ён аддае менавіта пейзажнаму жывапісу, і менавіта тэма радзімы займае ў ім асноўнае месца. Галоўнай крыніцай натхнення, паводле слоў самога мастака, заўсёды была прырода, родная беларуская зямля. Яго пейзажы даволі разнастайныя: узгоркі і раўніны, старажытныя храмы і вясковыя пабудовы.

Работы мастака знаходзяцца ў фондавых зборах мастацкіх галерэй Полацка, Оршы, у Віцебскім мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва, Нацыянальным мастацкім музеі, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, у музеі горада Пернік (Рэспубліка Балгарыя), у прыватных калекцыях па ўсім свеце.