12 верасня 2022 г. ва ўсіх дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі

12 верасня 2022 г. ва ўсіх дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь пройдзе Адзіны дзень адчыненых дзвярэй, прымеркаваны да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.

Даведачна. 12 верасня 1922 г. Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР было зацверджана Палажэнне аб Цэнтральным архіве Беларусі (Цэнтрархіў), у якім замацоўваліся яго асноўныя задачы, а таксама прынцыпы цэнтралізацыі архіўнай справы ў рэспубліцы. Такім чынам быў пакладзены пачатак існаванню архіўнай службы Беларусі. Першым загадчыкам Цэнтрархіва на пасяджэнні Прэзідыума ЦВК БССР 19 студзеня 1923 г. быў зацверджаны вядомы дзяржаўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік Дз.Ф. Жылуновіч (Цішка Гартны).

З кантактнай і даведачнай інфармацыяй аб дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на інтэрнэт-сайце “Архівы Беларусі”.