03.09.2022 г. супрацоўнікі ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “У пачатку было слова…”
Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень пісьменства. У гэты дзень аддаюць даніну роднай мове, культурнай спадчыне рэспублікі. У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства 3 верасня 2022 года школьная бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў – навучэнцаў 4 “Б” класа на пазнавальнае падарожжа. Для юных гасцей было падрыхтавана падарожжа ў гісторыю славянскага пісьменства.
Школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне, навучыліся карыстацца QR-кодамі.
Падчас свята юныя госці папоўнілі выставачную экспазіцыю сваімі малюнкамі.
Пасля мерапрыемства ўсе ахвочыя змаглі пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе “У пачатку было слова…”

