Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» арганізавана выстаўка дакументаў «Шлях даўжынёю ў стагоддзе», прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Беларусі

На выстаўцы прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі стогадовай гісторыі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры», пачынаючы з даты яго стварэння – 21 снежня 1922 года і да цяперашняга часу.

Выстава экспануецца ў фае будынка архіва па вул. Кастрычніцкай, 2.