У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшла аб’ектная трэніроўка на тэму: «Выкананне мерапрыемстваў ДСНС і ГА пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый у мірны і ваенны час»

На выкананне патрабаванняў Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 08 ліпеня 2019 г. № 45 «Аб парадку арганізацыі і правядзення вучэнняў і трэніровак», а таксама ў адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл аб’ектавага звяна Установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Мінскай гарадской падсістэмы ДСНС і ГА на 2022 год, ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прайшла аб’ектная трэніроўка на тэму: «Выкананне мерапрыемстваў ДСНС і ГА пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый у мірны і ваенны час». Трэніроўка праводзілася пад кіраўніцтвам дырэктара установы начальніка грамадзянскай абароны архіва А. М. Запартыка.

Навучальнымі мэтамі на трэніроўку ставіліся:

– выпрацоўка адзінства поглядаў на арганізацыю і методыку правядзення аб’ектавай трэніроўкі ў арганізацыі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– падрыхтоўка найбольш эфектыўных метадаў арганізацыі кіравання, сувязі і ўзаемадзеяння;
– павышэнне зладжанасці, практычных навыкаў, гатоўнасці работнікаў установы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– уменне выконваць прыёмы і спосабы аховы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– удасканаленне абароны работнікаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;
– праверка рэальнасці выканання інструкцыі па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях.

Да трэніроўкі прыцягваліся: кіраўніцтва, кіруючы склад структурных падраздзяленняў установы і работнікі.