Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя і памяць»

12 жніўня 2022 года адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў працоўным калектыве ААТ «ПОСТТОРГ».

Удзельнікамі тэматычнай сустрэчы сталі супрацоўнікі арганізацыі, а ў якасці экспертаў выступілі: намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска — Філіповіч Л., пракурор Партызанскага раёна г. Мінска — Барысенка С., начальнік аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці — Лукашэвіч І ., старшыня РТМА «Прасоўванне моладзі» — Мяхедка А., мадэратар: старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА «Белая Русь» Даўгалёва В.

У ходзе абмеркавання ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі прыйшлі да высновы, што сацыяльная памяць пакаленняў і захаванне традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа дадуць магчымасць супрацьстаяць унутраным і знешнім пагрозам у разрэзе геапалітыкі і фарміраванні цвёрдай ідэалогіі дзяржавы. Ключавы акцэнт у час размовы быў зроблены на захаванне памяці аб страшных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і подзвігу нашых продкаў, а таксама абмяркоўваліся новыя формы работы з моладдзю і насельніцтвам па захаванні гістарычнай памяці.