У рамках культурнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва, якое носіць сістэмны характар 11-13 жніўня 2022 г. у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбыўся форум «Адзіная культурная прастора Расіі і Беларусі як духоўная і маральная аснова Саюзнай дзяржавы»

У рабоце форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, устаноў культуры і архіваў Рэспублікі Беларусь.

У межах форуму 12 жніўня 2022 г. прайшоў круглы стол прысвечаны пытанням кансалідацыі намаганняў па захаванні культурнай спадчыны расійскай і беларускай культуры, на якім былі разгледжаны і некаторыя пытанні прысвечаныя музейна-архіўнаму супрацоўніцтву.

Перад удзельнікамі круглага стала на пленарным пасяджэнні «Культурная прастора Расіі і Беларусі як аснова ідэалогіі Саюзнай дзяржавы» з прывітальным словам выступілі кіраўнік Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску М. А. Шчоткіна, намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай падтрымкі мастацтва і народнай творчасці П. В Карташаў, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Г. І. Барысюк, начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І. Ул. Карповіч і Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі М. П. Бурляеў.

У рабоце форуму прыняў актыўны ўдзел дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» А. М. Запартыка.

Пад час форуму было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць» і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі. Шматгадовая плённая праца паміж дзвюма ўстановамі знайшла сваё адлюстраванне ў выставе «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы» адкрытай у выставачнай зале «Музея вайны – тэрыторыя свету» г. Брэсце 12 жніўня 2022 г.

За дапамогу ў арганізацыі і адкрыцці выставы калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі ў асобе яго дырэктара А. М. Запартыкі была выказана падзяка.