Цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай «100 гадоў архіўнай службы Беларусі» спецыяльным памятным штэмпелем

4 жніўня 2022 г. у Паштовым салоне» РУП «Белпошта» (Miнск, пр.Незалежнасці, 10) адбылася цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай «100 гадоў архіўнай службы Беларусі» са спецыяльным памятным штэмпелем.

У цырымоніі прынялі ўдзел Міністр юстыцыі С.М.Хаменка, Міністр сувязі і інфарматызацыі К.К.Шульган, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі В.І.Кураш, кіраўнікі дзяржаўных архіўных устаноў (А.Л. Войнаў, Г.В.Запартыка, А.М.Запартыка, У.Л.Клюйко, С.С.Мішук, А.А.Стуканава), сопрацоўнікі РУП «Белпошта».

Для даведкі. «Паштовы салон» пачаў ажыццяўляць сваю дзейнасць у кастрычніку 2020 г. і за гэты час ён ужо стаў любімым месцам для калекцыянераў, карыстальнікаў паштовых паслуг і гасцей горада Мінска.

Перад пачаткам мерапрыемства ўвазе яе ўдзельнікаў быў прадстаўлены відэафільм «Беларусь на паштовых марках».

Цырымонія гашэння канверта прысвечана да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі, якая вядзе свій адлік з 12 верасня 1922 г.

Да значнай юбілейнай даты Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі, Рэспубліканскім ўнітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» падрыхтавалі паштовы праект, які складаецца з мастацкага канверта з арыгінальнай маркай і спецыяльнага памятнага штэмпеля.

Да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуліся кіраўнікі міністэрстваў С.М.Хаменка і К.К.Шульган, якія пасля прывітальных слоў прыступілі да цырымоніі гашэння паштовай маркі спецыяльным штэмпелем, пакінулі на канверце свой подпіс і ажыццявілі абмен папкамі для візавання канвертаў.