Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці ў рамках праекта “Памяць і боль беларускай зямлі” прэзентаваў банэрную выставу «Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945»

У рамках Года гістарычнай памяці і абласнога праекта “Памяць і боль беларускай зямлі” Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці сумесна з галоўным упраўленнем па адукацыі Мінскага аблвыканкама прэзентаваў банэрную выставу “Генацыд мірнага насельніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945”.

Мерапрыемства адбылося 5 жніўня 2022 года ў ДУ “Дзяржынскі дзіцячы аздараўленчы лагер “Дружба”.

Супрацоўнікі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці прэзентавалі банэрную выставу і расказалі дзецям аб дакументах, прадстаўленых на выставе, аб зверствах фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і аб тым, як важна захоўваць памяць аб генацыдзе.

Выхаванцы лагера праявілі непадробную цікавасць да архіўных матэрыялаў, якія сведчаць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх акупантаў. Выстава пакінула глыбокі след у свядомасці выхаванцаў.