Да 100-годдзя актрысы, заслужанай артысткі БССР Алімпіяды Шах-Парон (1922-2009)

Алімпіяда Іванаўна Шах-Парон (па мужу Няфёд) нарадзілася 5 жніўня 1922 г. у в. Шчарбачоўка Курскай вобласці. У 1926-1933 гг. сям’я будучай актрысы жыла ў Львове, потым пераехала ў Маскву. У 1944 г. А. Шах-Парон скончыла Маскоўскае гарадское тэатральнае вучылішча і разам з мужам, тэатразнаўцам Уладзімірам Няфёдам, пераехала ў Мінск. Працавала дэкламатарам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі да 1945 г. У 1946 г. працавала ў Бабруйскім абласным драматычным тэатры. З 1947 г. – у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага.

У 1955 г. атрымала званне заслужанай артысткі БССР. Прымала актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці тэатра, у працы Беларускага тэатральнага таварыства, была дэпутатам райсавета і гарсавета г. Мінска.

Памерла 3 кастрычніка 2009 г.

Сыграла ў тэатры каля 100 роляў. З найбольш значных: Баронесса Штраль (“Максарад” М. Лермантава), Лидия Чебоксарова (“Варвары” М. Горкага), Клеопатра (“Враги” М. Горкага), Регана (“Король Лир” У. Шэкспіра), Иветта (“Матушка Кураж” Б. Брэхта), Дездемона (“Отелло” У. Шэкспіра), Хлоя (“Мёртвая хватка” Дж. Голсуорсі), Мать (“Земляничная поляна” І. Бергмана), Лидия (“Шальные деньги” А. Астроўскага).

У Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва захоўваецца сямейны фонд Алімпіяды Шах-Парон і яе мужа, тэатразнаўцы Уладзіміра Няфёда (№ 471). Дакументы актрысы прадстаўлены тэкстамі роляў, фатаграфіямі ў ролях і сцэн са спектакляў, праграмамі і афішамі, дакументамі да біяграфіі, фатаграфіямі на гастролях і інш.

 

1. А. Шах-Парон у ролі Ирины Чайки (“Песня наших сердец” В. Палескага, рэж. Д. Арлоў), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. 1950 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 454. Л. 1.
2. Тэкст ролі Дездемоны (“Отелло” У. Шэкспіра). Аўтограф А. Шах-Парон. 1947 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 431. Л. 3.
3. А. Шах-Парон у ролі Реганы (“Король Лир” У. Шэкспіра, рэж. В. Фёдараў), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага, і сцэна з гэтага спектакля. 1953 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 456. Лл. 1-2.
4. Праграма спектакля “Король Лир” У. Шэкспіра (рэж. В. Фёдараў), пастаўленнага ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. З дароўнымі надпісамі рэжысёра В. Фёдарава і мастака А. Грыгар’янца). 1953 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 467. Лл. 11-12.
5. Сцэны са спектакля Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага “Океан” А. Штэйна (рэж. М. Співак) з удзелам А. Шах-Парон (у ролі Маши) і Я. Карнавухава (у ролі Платонова). 1961 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 459. Лл. 3-4.
6. А. Шах-Парон у ролі Иветты (“Матушка Кураж” Б. Брэхта, рэж. А. Грыгар’янц), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. 1962 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 460. Лл. 1-2.
7. А. Шах-Парон у ролі Клеопатры (“Враги” М. Горкага, рэж. А. Даброцін), сыгранай у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага, і сцэна з гэтага спектакля. 1970 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 461. Лл. 1-2.
9. Афіша спектакля “Ретро” А. Галіна (рэж. Б. Глаголін), пастаўленнага ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага. 100-ы спектакль А. Шах-Парон. 1982 г. БДАМЛМ. Ф. 471. Воп. 1. Адз. зах. 471. Л. 2.