3 жніўня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «120–гадоў з дня нараджэння Герояў Савецкага Саюза Барыкіна Емяльяна Ігнатавіча і Кажара Іллі Паўлавіча» якая праходзіла на базе ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы»

3 жніўня 2022 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей-ДАГам) Сушчэвіч А.М. прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «120-гадоў з дня нараджэння Герояў Савецкага Саюза Барыкіна Емяльяна Ігнатавіча і Кажара Ільі Паўлавіча», якая праходзіла на базе ўстановы «Гомельскі абласны музей ваеннай славы» з удзелам членаў Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ».

Экспертамі сустрэчы выступілі:

Купрэева Юлія Святаславаўна – дырэктар дзяржаўнай установы «Музей гісторыі горада Гомеля», Сушчэвіч Андрэй Мікалаевіч – дырэктар ГАГом, Дзенісенка Павел Уладзіміравіч – кіраўнік пошукавага клуба «Пунсовыя пагоны», настаўнік гісторыі Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гомельскае кадэцкае вучылішча».

Дырэктар дзяржаўнай установы «Музей гісторыі горада Гомеля» Юлія Святаславаўна падзялілася з удзельнікамі дыялогавай пляцоўкі ўнікальнымі фактамі з жыцця нашых герояў. Юлія Святаславаўна расказала пра дзённік, які вёў Емяльян Ігнатавіч, копія якога знаходзіцца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, пра сям’ю і пра другое імя Емяльяна Ігнатавіча, пра муралы прысвечаныя А.І. Барыкіну і І.П. Кажару.

Андрэй Мікалаевіч у сваім дакладзе адзначыў, што Емяльян Барыкін і Ілля Кожар былі лідэрамі свайго часу, якія з улікам ідэалогіі і сваёй адданасці Радзіме змаглі павесці за сабой народ. Іх падыход, шчырасць, адданасць ідэалам дазволілі аб’яднаць вакол іх шмат беларусаў, якія пайшлі за імі. І гэта дазволілі праявіць гераічнасць нашаму народу ў баях з фашысцкімі захопнікамі. Хацелася б, каб нашая моладзь праяўляла сваю грамадзянскую пазіцыю і любоў да Беларусі.

Акрамя таго, дырэктар ГАГам адзначыў, што на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта размешчаны дзве віртуальныя выставы, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння Емяльяна Ігнатавіча Барыкіна і Іллі Паўлавіча Кожара.

Таксама ў рамках мерапрыемства, Павел Уладзіміравіч расказаў аб пошукавым клубе «Пунсовыя пагоны», які размешчаны на базе Гомельскага кадэцкага вучылішча і аб унікальным сайце «Партызаны Беларусі».

У ходзе сустрэчы экспертам дыялогавай пляцоўкі было зададзена нямала пытанняў па гэтай тэме. На ўсе пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы.

У заключэнне мерапрыемства эксперты падвялі вынікі ў рамках вышэйпаказанай тэмы, адзначыўшы, што практыку дыялогавых пляцовак трэба пашыраць і заклікалі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі зважаць на мемарыяльныя дошкі, муралы, таблічкі з QR-кодамі на будынках горада. А таксама праяўляць актыўную жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю дзеля дабра ўсяго народа. Імёны Я.І. Барыкіна і І.П. Кажара занялі дастойнае месца на старонках нашай гісторыі, і гэты здабытак новае пакаленне павінна захаваць. Неабходна шанаваць, памятаць і ганарыцца сваёй спадчынай.