4 жніўня 1945 г. была прынята пастанова СНК і ЦК КПБ(б) “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”

4 жніўня 1945 г. была прынята пастанова СНК і ЦК КПБ(б) “Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

Пастановай было прадугледжана будаўніцтва дачы паэта за паўкіламетра ад вёскі Ляўкі Аршанскага раёна і стварэнне там філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Да 1977 г. філіял працаваў на грамадскіх пачатках, затым стаў дзяржаўнай установай. Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 5 сакавіка 1977 г. філіялу была перададзена сядзіба Копыскага лясніцтва з усімі пабудовамі і ўчасткам лесу плошчай 16 га для арганізацыі літаратурнага мемарыяльнага запаведніка Янкі Купалы і аднаўлення былой дачы паэта.

 

Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 31 жніўня 1970 г. “Аб аднаўленні дома народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ў в. Ляўкі Аршанскага раёна і стварэнні філіяла яго імя”. ДАВц. Ф. 1966. Воп. 22. Спр. 667. Арк. 63.
Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 5 сакавіка 1977 г. «Аб стварэнні літаратурнага мемарыяльнага запаведніка Янкі Купалы ў в. Ляўкі Аршанскага раёна». ДАВц. Ф. 1966. Воп. 22. Спр. 1727. Арк. 73.
Архівісты Віцебшчыны падчас экскурсіі ў Купалаўскі мемарыяльны запаведнік Ляўкі. 29 верасня 2018 г.