3 жніўня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход працаўнікоў архіва, прысвечаны 120 годдзю з дня нараджэння Герояў Савецкага Саюза Іллі Паўлавіча Кожара і Емяльяна Ігнатавіча Барыкіна

3 жніўня 2022 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГам) адбыўся сход працаўнікоў архіва, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Герояў Савецкага Саюза Іллі Паўлавіча Кожара і Емяльяна Ігнатавіча Барыкіна.

У сваім дакладзе, дырэктар ГАГам Сушчэвіч А.М. распавёў працаўнікам архіва аб выбітных камандзірах партызанскага руху на Гомельшчыне Іллі Кажары і Емяльяне Барыкіне. А таксама адзначыў, што Емяльян Барыкін і Ілля Кожар былі лідэрамі свайго часу, якія з улікам ідэалогіі і сваёй адданасці Радзіме змаглі павесці за сабой народ. Іх падыход, шчырасць, адданасць ідэалам дазволілі аб’яднаць вакол іх шмат беларусаў, якія пайшлі за імі. І гэта дазволіла праявіць гераічнасць нашаму народу ў баях з фашысцкімі захопнікамі. Хацелася б, каб нашая моладзь праяўляла сваю грамадзянскую пазіцыю і любоў да Беларусі.

Таксама Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што за заслугі перад Айчынай адважныя камандзіры Емяльян Барыкін і Ілья Кожар 1 студзеня 1944 года былі ўдастоены ганаровага звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, у іх гонар названы вуліцы ў г. Гомелі, на жылых дамах горада з’явіліся муралы з выявай герояў.

У рамках мерапрыемства, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ГАГам Лазавенка Ю.У. адзначыла, што мы проста абавязаны захаваць тыя сувязі паміж пакаленнямі і прапагандаваць іх, бо веданне нашай гераічнай гісторыі з’яўляецца найбольш эфектыўным механізмам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладога пакалення.

У завяршэнні мерапрыемства Андрэй Мікалаевіч падвёў вынік па вышэйпаказанай тэме адзначыўшы, што веданне нашага мінулага, гісторый герояў, дапаможа нам з упэўненасцю глядзець у будучыню, застаючыся дастойнымі нашчадкамі гэтых людзей, захоўваючы памяць аб іх і іх подзвігах. Наш святы абавязак – памятаць пра іх подзвігі і берагчы свет, заваяваны коштам вялізных ахвяр.