3 жніўня 1853 г. у Віцебску была створана першая прафесійная пажарная каманда

Сярэдзіна XIX стагоддзя стала прыкметнай вяхой у развіцці пажарнай аховы Беларусі. 17 сакавіка 1853 г. Міністэрствам унутраных спраў Расійскай імперыі быў зацверджаны дакумент пад назвай «Нармальная табель складу пажарнай часці ў гарадах». На падставе гэтага нарматыўнага дакумента 3 жніўня 1853 г. у г. Віцебску была створана першая прафесійная пажарная каманда. Для тушэння пажараў выкарыстоўваліся 8 насосаў, 1 лінейка, 1 багровы ход і 35 коней. Апрача выканання сваёй асноўнай функцыі – барацьбы з агнём – пажарныя прыходзілі на дапамогу жыхарам горада ў кожнай экстрымальнай сітуацыі.

 

Будынак пажарнага дэпо ў г. Віцебску. 1959 г.