ХХ Архіўныя чытанні ў БДАМЛМ
Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХ Архіўныя чытанні “Фонды асабістага паходжання – крыніцы гістарычнай памяці народа”
Чытанні адбудуцца ў Мінску 6 кастрычніка 2022 г., у тым ліку і ў фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).
Для абмеркавання плануюцца 3 тэматычныя кірункі:
І. Дзяржаўнай архіўнай службе Беларусі – 100 гадоў: пошукі, знаходкі, даследаванні, архівазнаўчая праца.
ІІ. Роля фондаў асабістага паходжання ў гістарычнай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай працы.
Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 30 верасня 2022 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе: info@bdamlm.by, bdamlim@tut.by
Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.
Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.
ЗАЯЎКА
удзельніка ХХ АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ
6 кастрычніка 2022 г., г. Мінск
Прозвішча____________________________
Імя____________________________________
Імя па бацьку_________________________
Пасада________________________________
Поўная назва ўстановы_______________
Вучоная ступень, вучонае званне____
Паштовы адрас арганізацыі__________
Кантактны тэлефон, факс, e-mail_____
Тэма даклада_________________________