У 1920-я гг. у г. Віцебску па вул. Канатнай, 66 (сучаснай вуліцы Дзімітрава) размяшчалася механічная абутковая фабрыка (зараз мы ведаем гэтае прадпрыемства як Адрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Кастрычнік»)

У 1920-я гг. у г. Віцебску па вул. Канатнай, 66 (сучаснай вуліцы Дзімітрава) размяшчалася механічная абутковая фабрыка (зараз мы ведаем гэтае прадпрыемства як Адрытае акцыянернае таварыства «Чырвоны Кастрычнік»). Непадалёк ад фабрыкі – на той жа вуліцы, у доме № 58 – жыў саматужнік М.К. Бескін. У лістападзе 1925 г. ён прасіў Віцебскі акруговы выканаўчы камітэт дазволіць яму набыць станок для друкавання надпісаў і малюнкаў на кардонных скрынях для абутку. Віцебскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага трэста скураной прамысловасці, якому падпарадкоўвалася фабрыка, таксама было зацікаўлена ў супрацоўніцтве з саматужнікам і таму прасіла акрвыканкам не адмовіць у гэтым хадайніцтве.

 

1. Эскіз выявы і надпісаў на скрыні для абутку, 1925 г. (ф. 2356, воп. 1, спр. 32, арк. 297)