100 гадоў з дня нараджэння заслужанага архівіста Магілёўшчыны Савасінай Алены Іванаўны
15 ліпеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Алены Іванаўны Савасінай.
Нарадзілася ў г.Спаск Разанскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1940 годзе Маскоўскіх завочных курсаў дэкаратыўнага жывапісу працавала мастаком-афарміцелем Спаскага раённага метадычнага кабінета (1941-1942), дырэктарам Спаскага краязнаўчага музея (1942-1944).
Алена Іванаўна – першы архівіст Магілёўскай вобласці з профільнай адукацыяй. У 1944 годзе яна паступіла ў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут.
Пасля заканчэння інстытута, у 1948 годзе, Я.І.Савосіна была накіравана на працу ў Магілёўскі абласны архіў. Ва ўпраўленні ўнутраных спраў яе адразу прызначылі начальнікам аддзела сакрэтных фондаў.
У 1965 годзе была прызначана загадчыкам аддзела фондаў, уліку і навукова-даведачнага апарата, у 1967 годзе пераведзена ў аддзел ведамасных архіваў, камплектавання і экспертызы дакументаў, а з 1971 года працавала загадчыкам аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў, з лютага 1980 года – старшым аддзела Магілёўскага аблвыканкама.
За гады сваёй дзейнасці Алена Іванаўна ўнесла шмат працы ў справу ўпарадкавання і забеспячэння захаванасці дакументаў, стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, папулярызацыі і выкарыстання дакументаў.
Прымала непасрэдны ўдзел у выяўленні дакументаў па гісторыі Магілёўскай вобласці для шматлікіх артыкулаў і зборнікаў. З’яўлялася адным са складальнікаў даведнікаў “Дзяржаўныя архівы Гомельскай і Магілёўскай абласцей (1917-1941)”.
Памерла 22 сакавіка 2013 года ў Магілёве.