Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстым узняцці Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Сёння, 12 ліпеня 2022 г. у г.Віцебску адбылося ўрачыстае мерапрыемства: узняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на адной з самых высокіх кропак горада – флагштоку на будынку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Герб, сцяг і гімн дзяржавы – галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі вобласці і гарады Віцебска, прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, ветэраны, члены БРСМ, піянеры і інш.

Дзяржаўны флаг ва ўрачыстай абстаноўцы разгарнулі ваеннаслужачыя 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг над горадам далі работнікам службы МНС.