У рамках падрыхтоўкі да XXXI Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску 2022» Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана выстава «Славянскі базар 1992 у фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці»

Выстава «Славянскі базар 1992 у фондах Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці» уключае падборку архіўных дакументаў аб Міжнародным музычным фестывалі «Славянскі базар»: яго мэтах, арганізацыі, заснавальніках, удзельніках, складзе журы, пераможцах, інфармацыйным асвятленні і інш., гісторыя якога пачынаецца менавіта з 1992 года.

Выставачныя стэнды ўстаноўлены ў адным з фае памяшкання Дырэкцыі Міжнароднага фестываля «Славянскі базар у Віцебску» па вул. Маякоўскага, д.1, г.Віцесбк.