У 1919 г. пад кіраўніцтвам А.П. Сапунова праводзілася праца па зборы звестак з метрычных кніг за 1917 г.

У 1919 г. секцыя дэмаграфічнай статыстыкі Віцебскага губернскага статыстычнага бюро пачала работу па зборы звестак з метрычных кніг за 1917 г.

Непасрэдна гэтай працай займаўся А.П. Сапуноў, які ў той час з’яўляўся загадчыкам секцыі. Ён накіраваў у праваслаўныя цэрквы і манастыры лісты, у якіх прасіў даслаць на адрас секцыі кнігі аб народжаных, шлюбах і памерлых. Пры гэтым перасылка дакументаў аплачвалася статыстычным бюро і пасля выкарыстання іх меркавалася адправіць назад у культавы будынак або па адрасе, указаным святаром.

 

1. Бланк ліста аб выяўленні метрычных кніг за 1917 г., 1 сакавіка 1919 г. (ф. 476, оп. 1, д. 33, арк. 2)
2. Бланк ліста аб выяўленні метрычных кніг за 1917 г., 1 сакавіка 1919 г. (ф. 476, оп. 1, д. 33, арк. 2аб)
3. Ліст святара Ласвідскай Пакроўскай праваслаўнай царквы аб адсутнасці метрычных кніг, 14 сакавіка 1919 г. (ф. 476, оп. 1, д. 33, арк. 12)
4. Ліст святара Ведранскай праваслаўнай царквы аб адсутнасці метрычных кніг, 9 сакавіка 1919 г. (ф. 476, оп. 1, д. 33, арк. 78)
5. Ліст святара Ведранскай праваслаўнай царквы аб адсутнасці метрычных кніг, 9 сакавіка 1919 г. (ф. 476, оп. 1, д. 33, арк. 78 аб.)