ПРАФСАЮЗ – НЕАБХОДНАСЦЬ!

11 ліпеня 2022 г. у рамках штотыднёвага інфармавання ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча калектыву архіва з супрацоўнікамі Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў – старшынёй арганізацыі Уладзімірам Іосіфавічам Зубрыкам і загадчыкам арганізацыйнага аддзела Надзеяй Уладзіміраўнай Кірпічэнка.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні прававой абароны працоўных калектываў і аховы працы ў арганізацыях. В.І. Зубрык расказаў работнікам НІА Беларусі аб неабходнасці і важнасці ўступлення ў прафсаюзную арганізацыю, магчымасцях аздараўлення дзяцей і дарослых у прафсаюзных здраўніцах, перавагах і правах членаў прафсаюза.

Пасля свайго выступлення У.І. Зубрык адказаў на пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву архіва.