Круглы стол гісторыкаў Беларусі і Расіі ў г.Магілёве

6 ліпеня на базе ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» (далей – УА «МДУ імя А.А.Куляшова») адбыўся круглы стол на тэму «Гісторыкі Беларусі і Расіі: грані гістарычнага супрацоўніцтва».

З уступным словам выступілі рэктар УА «МДУ імя А.А.Куляшова» доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Уладзіміравіч Дук, старшыня Праўлення Расійскага гістарычнага таварыства кандыдат гістарычных навук Канстанцін Ільіч Магілёўскі, старшыня Смаленскага аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства доктар гістарычных навук, прафесар, заведу кафедрай гісторыі Расіі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Уладзіміравіч Кадзін. У круглым стале прынялі ўдзел дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Сяргей Аляксандравіч Фралоў, а таксама прарэктары вышэйшых навучальных устаноў г.Магілёва.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні ўкаранення сучасных тэхналогій з мэтай захавання нацыянальнага набытку Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, пытанні ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі вышэйшых навучальных устаноў, а таксама перспектывы сумесных праектаў. Адбыўся абмен вопытам па пытаннях аблічбоўкі архіўных дакументаў дзвюх краін.