Аб правядзенні нарады Дзяржынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь на базе Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

Адным з самых буйных і значных аб’ектаў рэспубліканскага маштабу, узятых пад ахову Дзяржынскім аддзелам Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД).

Менавіта таму БДАКФФД быў абраны для правядзення 6 ліпеня 2022 г. нарады Дзяржынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Тэмай мерапрыемства стала падвядзенне вынікаў службовай дзейнасці за першае паўгоддзе 2022 года і зацвярджэнне задач у рамках дзейнасці аддзела на наступны перыяд.

У нарадзе прынялі ўдзел начальнік аддзела эксплуатацыі тэхнічных сродкаў аховы кіравання сродкаў і сістэм аховы Дэпартамента аховы МУС падпалкоўнік міліцыі Аверкін А.Я., намеснік начальніка аддзела сродкаў і сістэм аховы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Цаюн У.А., начальнік аддзела аховы падпалкоўнік міліцыі Карачун В.Л., намеснік начальніка Дзяржынскага РАУС па ідэалагічнай падрыхтоўцы і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Калоша І.А.

У ходзе нарады выступоўцы звярнулі ўвагу, што на станоўчыя вынікі службовай дзейнасці ўплываюць надзейнае забеспячэнне аховы аб’ектаў усіх форм уласнасці, грамадскага парадку ў зонах пастоў і маршрутаў патрулявання, павелічэнне аб’ёмаў ахоўных паслуг і падбор кандыдатаў на службу ў органы ўнутраных спраў.

 

У час правядзення нарады па падвядзенні вынікаў службовай дзейнасці Дзяржынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь у кіназале БДАКФФД
(6 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)