Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную падборку дакументаў да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў віртуальную падборку дакументаў “СЯЦЕЛЬ шчасця, спявак натхнёны…” да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы.

Янка Купала – сімвал беларускага народа. Яго талент вызначыў не толькі шлях развіцця роднай мовы і літаратуры, але таксама фармаваў нацыянальную самасвядомасць.

У гэтым годзе адзначаецца знамянальная дата — 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Беларускі паэт і перакладчык, драматург, публіцыст, асоба, значэнне якой для беларускай нацыі складана пераацаніць. У Год гістарычнай памяці асабліва важна памятаць і аддаваць даніну такім вялікім людзям, бо гістарычная памяць з’яўляецца асновай культурнай пераемнасці пакаленняў і нацыянальна-грамадзянскай ідэнтычнасці.

Сярод дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці, ёсць і звязаныя з імем народнага паэта. Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў падрыхтавана падборка электронных дакументаў, што датычыцца жыцця і дзейнасці класіка, стварэння Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка.

Спасылка на выставу: gamn.by/ru/vystavki/tematicheskie-podborki