Аб правядзенні лекцыі “Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” для работнікаў РУП “Навукова-практычны цэнтр гігіены”
6 ліпеня 2022 г. загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ), к.г.н. С. Кулінок у рамках дыялогавай пляцоўкі выступіў з лекцыяй “Аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны” ў РУП “Навукова-практычны цэнтр гігіены”. На сустрэчы прысутнічала больш за 50 работнікаў медыцынскага прадпрыемства. Актыўны ўдзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі: старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, член Прэзідыума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, член Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі А. Сінякова; член Маладзёжнага савета Міністэрства аховы здароўя Я. Сарапіна і старшыня Моладзевага савета Навукова-практычнага цэнтра гігіены Я. Шчарбінская.
Дакладчык расказаў аб асноўных нарматыўна-прававых дакументах ваенна-палітычнага кіраўніцтва нацысцкай Германіі, якія рэгламентуюць знішчэнне грамадзянскага насельніцтва, а таксама аб асноўных формах і метадах рэалізацыі палітыкі генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі. У канцы выступу С. Кулінок распавёў аб правядзенні акупантамі «Акцыі 1005» – шырокамаштабнай і доўгачасовай праграмы па ўтойванні слядоў ваенных злачынстваў нацыстаў на часова акупаванай тэрыторыі нашай рэспублікі.
Пасля лекцыі дакладчык адказаў на пытанні слухачоў.