У перыяд з 27 чэрвеня па 8 ліпеня 2022 года на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» арганізавана архіўная практыка са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Гісторыя. Грамадазнаўчыя дысцыпліны» УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. І.П.Шамякіна»

У перыяд з 27 чэрвеня па 8 ліпеня 2022 года на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» арганізавана архіўная практыка са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Гісторыя. Грамадазнаўчыя дысцыпліны» УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. І.П.Шамякіна». Праца з групай студэнтаў у колькасці 23 чалавек праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным графікам праходжання практыкі, прапанаваным універсітэтам.

Практыка праходзіць пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў архіва – Дамашкевіч А.У., архівіста 1-й кв. катэгорыі – Ропат А.В. і кантролем з боку дацэнта кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін, кандыдата гістарычных навук, дацэнта – Барсук А.Я.

Студэнты навучаюцца навыкам працы з архіўнымі дакументамі, навукова-даведачным апаратам архіва: вопісамі і сістэматычным каталогам, падбору і сістэматызацыі дакументаў па пэўнай тэматыцы, выяўленні найважнейшых падзей гісторыі рэгіёна, самастойна запаўняюць бланкі заказаў і мн. інш
У ходзе праходжання практыкі са студэнтамі былі праведзены ўрокі-лекцыі: “Гісторыя арганізацыі архіўнай справы ў Беларусі і ў г. Мазыры”, “Асаблівасці работы занальнага дзяржархіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці”, “Арганізацыя работы з карыстальнікамі” і тэматычныя ўрокі, прымеркаваныя да Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь: “За свабоду і незалежнасць” (па ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.) і Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа: “Без тэрміну даўнасці…” (аб масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва Мазыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., “Зямля, абпаленая вайной…” аб злачынствах, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх саўдзельнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. на тэрыторыі Палескай вобласці).

Дзеці наведалі сховішчы архіва, дзе з імі былі праведзены экскурсіі па тэмах: “Дзяржаўны архіўны фонд – нацыянальны здабытак народа”, “Умовы захоўвання дакументаў, іх пошук і выкарыстанне ў практычных мэтах”, “Метады пераводу дакументаў у электронны фармат”. Увазе экскурсантаў былі таксама прадстаўлены стацыянарныя выставы архіўных дакументаў: “Трыкутнікам складзены пажоўклы лісток…” (лісты з фронту) і “З папялішча і руін” (аб пасляваенным аднаўленні г. Мазыра).

Тэматыка даследаванняў будучых педагогаў, па якіх яны напішуць навуковыя тэзісы, наступная: “Культурна-асветнае жыццё г. Мазыра ў 20-30-я гг.”, “Развіццё аховы здароўя г. Мазыра і Мазырскага раёна ў ХХ ст.”, “Аднаўленне народнага” гаспадаркі на Мазыршчыне ў першыя пасляваенныя гады (1944-1950гг)», «Успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.», «Злачынствы, учыненыя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны1941-1941 гг. на тэрыторыі былой Палескай вобласці», «Лісты з франтоў Вялікай Айчыннай вайны (1943-1944 гг.)», і мн. інш

Па выніках практыкі працоўныя дзённікі і навуковыя тэзісы, напісаныя на аснове архіўных дакументаў, будуць здадзены студэнтамі на праверку і адзнаку выкладчыку ўніверсітэта.