Сустрэча ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці

5 ліпеня 2022 года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведала калега з Архіўнага ўпраўлення адміністрацыі гарадской акругі Клін Маскоўскай вобласці Марозава Таццяна Паўлаўна.

Падчас візіту адбылася сустрэча дырэктара архіва Рамашкі Ю. С. з прадстаўніком архіва Маскоўскай вобласці Марозавай Т. П., на якой абмяркоўваліся пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся вопытам работы па пытаннях забеспячэння захаванасці і ўліку архіўных дакументаў, наведалі архівасховішча.