Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці адкрыў выставу «Судовы выканаўца ў дакументах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці»

5 ліпеня 2022 года адбылося адкрыццё перасоўнай гісторыка-дакументальнай выставы «Судовы выканаўца ў дакументах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці» ў г.Лагойску.

У г. Лагойску па вул. Цімчука адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага будынка, дзе размесціцца аддзел прымусовага выканання Лагойскага раёна Мінскай вобласці. На свята прыехалі ганаровыя госці: міністр юстыцыі Беларусі С.М. Хаменка, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Д.М. Курленка, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама Бачыла А.А., кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі духавенства і інш.

У адзначэнне гэтай важнай падзеі супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці падрыхтавана гісторыка-дакументальная выстава «СУДОВЫ ВЫКАНАЎЦА Ў ДАКУМЕНТАХ ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ».

Экспазіцыя выставы была размешчана ля ўваходу ў будынак аддзела прымусовага выканання. На банэрнай выставе прадстаўлены самыя раннія дакументы з фондаў дзяржархіву Мінскай вобласці, якія адлюстроўваюць этапы станаўлення прафесіі ў савецкі перыяд. Крайнія даты дакументаў 1919 -1929 год.

І гэта толькі малая крыха дакументаў, якія характарызуюць працу судовых выканаўцаў.

Усе дакументы, прадстаўленыя на выставе, экспануюцца ўпершыню.