Аб удзеле калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у раённым конкурсе «Парасон-шоў»

3 ліпеня 2022 года калектыў архіва прыняў удзел у конкурсе «Парасон-шоу», які праводзіцца ў рамках раённых святочных мерапрыемстваў у гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.

Прадстаўнікі творчай каманды архіва пад назвай «Асляпляльнае трыа» (кіраўнік і аўтар ідэі вядучы архівіст Ложачнік К.А.) крэатыўна абыгралі тры віды архіўных дакументаў. Рукаробныя парасоны, якія ілюструюць кінадакументы (вядучы архівіст Чарняцова А.А.), фотадакументы (вядучы інжынер Мілашэўская А.А.) і фонадакументы (вядучы архівіст Меша С.В.), а таксама вершаванае суправаджэнне выступлення ўдзельнікаў (галоўны захавальнік фондаў Кот А.К.) былі ўзнагароджаныя па заслугах: каманда архіва стала пераможцам сярод арганізацый Дзяржынскага раёна ў намінацыі «Арыгінальнасць афармлення».

 

1. Удзельнікі каманды “Асляпляльнае трыа” БДАКФФД перад пачаткам конкурсу (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)
2. Удзельнікі каманды «Асляпляльнае трыа» БДАКФФД рыхтуюцца да пачатку конкурсу «Парасон-шоў» (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)
3. Вядучы інжынер аддзела аблічбоўвання дакументаў Мілашэўская А.Ю. (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)
4. Вядучы архівіст аддзела аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій Чарняцова А.А. (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)
5. Прэзентацыя парасонаў камандай «Асляпляльнае трыа» на сцэне Цэнтральнай плошчы г. Дзяржынска (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)
6. Узнагароджанне каманды архіва ў намінацыі “Арыгінальнасць афармлення” (3 ліпеня 2022 г., БДАКФФД)