Міжрэгіянальныя патрыятычныя чытанні “Мы памятаем! Мы ганарымся!», прысвечаныя Году гістарычнай памяці, 80-годдзю пачатку масавага партызанскага руху і 78-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыліся 1 ліпеня 2022 года ў г. Глыбокае

Міжрэгіянальныя патрыятычныя чытанні “Мы памятаем! Мы ганарымся!», прысвечаныя Году гістарычнай памяці, 80-годдзю пачатку масавага партызанскага руху і 78-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыліся 1 ліпеня 2022 года ў г. Глыбокае. У ходзе чытанняў абмеркаваны пытанні, звязаныя з масавым партызанскім рухам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне, увекавечаннем памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войн, генацыдам беларускага народа.

Мерапрыемства пачалося з патрыятычнага мітынгу “Вайна. Перамога. Памяць» у парку Перамогі, дзе ўдзельнікі чытанняў усклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Працягваліся чытанні ў Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце.

Сярод выступоўцаў былі: В. М. Рашэтнікаў, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік, ганаровы грамадзянін г. Глыбокае («Успаміны акадэміка Рашэтнікава В. Н. пра свайго бацьку – камандзіра партызанскай брыгады «Навальніца»), А. Г. Майсяёнак, доктар біялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі («З успамінаў майго бацькі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Глыбоччыне»), М. М. Скамарошчанка, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнай працы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь («Разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху як гістарычная крыніца аб злачынствах нацыстаў супраць насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыны»), О. В. Скамарошчанка, загадчык аддзела навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» («Вялікая Айчынная вайна ў фондах асабістага паходжання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь»), Т. М. Аўласава, загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г. Глыбокае («Без тэрміна даўнасці») і інш.

Удзельнікам чытанняў уручаны падзячныя пісьмы.