Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці на экскурсіі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

30 чэрвеня 2022 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці і 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, супрацоўнікі дзяржархіва наведалі літаратурны музей Янкі Купалы.

Для архівістаў была арганізавана экскурсія па залах музея. Прагучалі вершы класіка, а таксама прысутныя адчулі сябе героямі самага знакамітага з іх — «Хлопчык і лётчык», — прымерыўшы сапраўдны парашут. Вялікую цікавасць выклікала экспазіцыя ў адной з залаў, прысвечаная 80-м угодкам трагічнай гібелі народнага паэта. Пра гэта сведчыць спецыяльная справаздача: «28 чэрвеня 1942 года ў 22:30 народны паэт Беларусі Янка Купала ўпаў з лесвічнага пралёта і разбіўся да смерці». Пахаванне адбылося 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. На Беларусь паэт вярнуўся толькі ў 1962 годзе — яго прах перапахавалі на Ваенных могілках у Мінску.

Памятаць аб мінулым — значыць яшчэ, і аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. Такім па праву можна назваць і Я. Купалу.