У рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі экскурсію для студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

У рамках акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» правялі экскурсію для студэнтаў 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Намеснік дырэктара Наталля Аляксандраўна Бекіш расказала будучым гісторыкам пра гісторыю стварэння архіва, аб складзе дакументаў і спецыфіцы дзейнасці ўстановы. Увазе студэнтаў былі прадстаўлены зборнікі дакументаў і матэрыялаў, інтэрнэт-праекты, падрыхтаваныя пры ўдзеле архіва.

Экскурсантаў пазнаёмілі з выставамі дакументаў «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», «Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», прымеркаванымі да Года гістарычнай памяці.

Была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой вучні наведалі архівасховішча, даведаліся аб умовах захоўвання спраў, убачылі асабліва каштоўныя архіўныя дакументы. У лабараторыі па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў студэнты паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі.