Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадэманстраваў мабільную гісторыка-дакументальную выставу «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЯЎ ПАМЯТАЕМ»

30 чэрвеня 2022 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Дарогамі мужнасці і стойкасці” і прадставіў гісторыка-дакументальную выставу «ПЕРАМОГУ ШАНУЕМ, ГЕРОЯЎ ПАМЯТАЕМ».

Дакументы, прадстаўленыя на выставе, ахопліваюць перыяд ад першых дзён нацысцкай акупацыі, вызвалення, Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і да аднаўлення. Гэта — фатаграфіі, акты і пратаколы, дакладныя запіскі, загады, пасведчанні аб гераізме савецкіх салдат і іх подзвігах, а таксама іншыя дакументы з фондаў дзяржархіва.